"Маладзечна-ДЮСШ-4” выйграе 2:1
02.10.2013
—
Новости Спорта
У 21-м туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе "Маладзечна-ДЮСШ-4” 28 верасня дома гуляла з камандай “Лівадыя-Юні” (Дзяржынскі раён).
Маладзечанцы атрымалі перамогу з лікам 2:1. Абодва галы забіў Бугай, паведамляе сайт Мінскай абласной федэрацыі футбола.
“Забудове-2007” залічана тэхнічнае паражэнне ў матчы з ФК “Старыя Дарогі” з лікам 0:3.
“Вілія” з Вілейкі ў гэтыя выхадныя не гуляла: матч з “Жодзіна-2007” перанесены.
Аддзел інфармацыі.
Фота Futbol-vmonitor.ru