Хто апярэдзіць Ларысу і выйграе білет на матч “Смаргоні”?
Ізноў у сумесным конкурсе “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь” пераможцаў не было.
Цяпер будзем спрабаваць угадаць лік матчу “Смаргонь” – “Ведрыч-97”, які пройдзе ў суботу. “Ведрыч-97” у турнірнай табліцы знаходзіцца на чатыры прыступкі ніжэй за “Смаргонь” – на 11-м месцы.
Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 28 верасня (субота) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або ў групе ФК “Смаргонь” “Вконтакте”, на афіцыйнай старонцы клуба ў Facebook. Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты.
Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”.
Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”. Мінулы раз ізноў усіх апярэдзіла Ларыса – прыз адправіцца ёй.
Аддзел інфармацыі.
Фота Ірыны Леўчанка.