Мядзяльчане сталі прызёрамі рэспубліканскіх стартаў па веславанні
25.09.2013
—
Новости Спорта
З 19 па 21 верасня ў Слоніме адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ на прызы алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Раманоўскага.
Дзве ўзнагароды заваявала выхаванка Мядзельскай СДЮШАР Ксенія Жукоўская: на дыстанцыі 200 метраў яна была другой, а на дыстанцыі 2000 метраў заняла трэцяе месца. Мікіта Малько на дыстанцыі 2000 метраў заваяваў “бронзу”.
Аддзел інфармацыі.
Фота games-olimpic.ru2.