Хэт-трык Шаблінскага. Маладзечна перамагло Баранавічы з лікам 3:1

Источник материала:  

Маладзечанцы святкуюць перамогу.

У нядзелю, 22 верасня, адбылася гульня 19 тура чэмпіянату краіны ў другой лізе. Футбольны клуб “Баранавічы” прымаў ў сябе ў гасцях футбалістаў з Маладзечна.

Зоркай гульні можна назваць гульца маладзечанскай каманды Андрэя Шаблінскага. Ён на 22 хвіліне матча адкрыў лік з пенальці. А ўжо на 31 хвіліне Андрэй аформіў дубль у вароты каманды-саперніцы. Першы тайм скончыўся з лікам 2:0 на карысць маладзечанцаў.

І ўжо на 14 (59) хвіліне другога тайма, Андрэю Шаблінскаму пашчасціла забіць трэці гол у вароты саперніка.

Голам прэстыжу ў нашы вароты вызначыўся паўабаронца ФК “Баранавічы” Дзмітры Федарцоў. На 73 хвіліне матча канчатковы лік гульні стаў 3:1.



Не абыйшлося ў гэтай гульні без выдалення. Паўабаронца маладзечанскай каманды Ілля Ануфрыеў быў выдалены з поля за зрыў перспектыўнай атакі, пасля ранейшага яму папярэджання.

Пасля гэтай гульні каманда “Маладзечна – 2013” падналася на адну пазіцыю, і зараз займае 9 радок турнірнай табліцы.

Наступная гульня адбудзецца ў нядзелю 29 кастрычніка на гарадскім стадыёне з камандай  “Зорка–БДУ”.


Наталля ТУР.

Фота fcm.by.

←Евгений Ворсин: «Можно ли будет болеть с бело-красно-белыми флагами? В Швеции их вывешивали не для того, чтобы отстоять национальное достоинство»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика