"Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла ў прынцыповай гульні
23.09.2013
—
Новости Спорта
У 20-м туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе каманда "Маладзечна-ДЮСШ-4” 22 верасня ў гасцях сустракалася з суседам па турнірнай табліцы – ФК “Узда”.
Гэта каманда ідзе на другім месцы, маладзечанцы – на трэцім. У прынцыповым паядынку футбалісты з Узды былі мацнейшыя – 2:0.
Мноствам галоў парадавалі сваіх балельшчыкаў футбалісты “Забудовы-2007”. Каманда з Чысці 21 верасня дома перайграла клуб “Зорка-РФАЦ-Вікторыя” (Пухавіцкі раён) з лікам 6:3.
Па два галы o складзе “Забудовы-2007” забілі Марціновіч і Мятліцкі, па адным – Мамай і Лепа, паведамляе сайт Мінскай абласной федэрацыі футбола.
Аддзел інфармацыі.
Фота sunhome.ru