Прадстаўнікі Мядзельшчыны перамаглі ў занальных спаборніцтвах па піянерболе
20.09.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/09/1379683803066429.jpg)
У Маладзечне 18 верасня адбыліся занальныя спаборніцтвы па піянерболе.
Удзельнічалі ў іх каманды Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага і Валожынскага раёнаў. У складзе кожнай былі і хлопчыкі, і дзяўчынкі.
Перамогу атрымалі прадстаўнікі Мядзельшчыны – каманда Свірскай сярэдняй школы. Яны будуць удзельнічаць у фінальных абласных спаборніцтвах.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота з архіву "РГ".