На старт!
20.09.2013
—
Новости Спорта
У суботу аматары спорту зноў змогуць выпрабаваць сябе ў марафоне і не толькі.
У Капылі ў чарговы раз пройдзе Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» . У спаборніцтвах прымуць удзел каманды абласцей і раёнаў рэспублікі, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, працоўных калектываў, клубаў аматараў бегу, лёгкаатлеты і госці з Латвіі, Літвы, Расіі, Эстоніі.
Фестываль шырока прапагандуе здаровы лад жыцця і выконвае сваю галоўную задачу — дапамагае выяўляць перспектыўных спартсменаў для ўключэння ў рэзерв нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы.