Выйграй білет на матч “Смаргоні”!
Усяго крышачку не хапіла адной з удзельніц конкурсу, каб угадаць лік гульні “Смаргонь” – “Віцебск”.
Ларыса смела паставіла на тое, што смаргонцы абыграюць каманду, якая знаходзіцца на некалькі прыступак вышэй у турнірнай табліцы, з лікам 3:0. А гульцы “Смаргоні” і гэты аптымістычны прагноз перавыканалі, забіўшы на гол болей.
У наступным туры сумеснага конкурсу “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь” будзем спрабаваць угадаць лік матчу “Хімік” – “Смаргонь”. Пройдзе ён 21 верасня ў Светлагорску. “Хімік” займае ў турнірнай табліцы дванаццатае месца, “Смаргонь” – сёмае.
Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 21 верасня (субота) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або ў групе ФК “Смаргонь” “Вконтакте”, на афіцыйнай старонцы клуба ў Facebook.
Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты – з тым, каб у выпадку выйгрышу вас можна было адшукаць.
Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”.
Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”. Па выніках мінулага тура гэты прыз адправіўся спадарыні Ларысе.
Аддзел інфармацыі.
Фота Ірыны Леўчанка.