"Вілія” падзяліла ачкі з лідарам
17.09.2013
—
Новости Спорта
У матчы 19-га тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе каманда “Вілія” сустракалася з лідэрам першынства – ФК “Узда”.
Гульня адбылася ў суботу, 14 верасня. Віляйчанам удалося ўзяць ачко ў матчы з моцным сапернікам: гульня завяршылася ўнічыю 1:1.
“Вілія” ўзнялася на перадапошняе месца, а “Уздзе” з-за асечкі ў Вілейцы давялося пакінуць першае месца.
Аддзел інфармацыі.
Фота sunhome.ru