Угадай лік гульні “Смаргонь” – “Віцебск” і выйграй білет на матч “Смаргоні”!

На жаль, у сумесным конкурсе “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь” ізноў не было пераможцаў.
Няўжо няма здольных угадаць лік матчу? Спрабуйце: цяпер ад вас патрабуецца прадказаць лік гульні “Смаргонь” – “Віцебск” і назваць каманду, якая заб'е першай.
Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 14 верасня (субота) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або ў групе ФК “Смаргонь” “Вконтакте”, на афіцыйнай старонцы клуба ў Facebook.
Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты – з тым, каб у выпадку выйгрышу вас можна было адшукаць.
Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”. Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”. Па выніках мінулага тура гэты прыз адправіцца Ларысе Уладзіміраўне.
Аддзел інфармацыі.
Фота Ірыны ЛЕЎЧАНКА.