“Маладзечна-2013” перамагло “Партызан-МТЗ”

Источник материала:  

Аднак каманда тыдзень не трэніруецца.

З лікам 1:0 закончылася гульня з мінскім “Партызанам”.

Пераможны гол забіў Дзяніс Жыліч, які гуляе і за “Іслач” (Мінскі раён, першая ліга). Гэта чацверты гол гульца ў складзе маладзечанскай каманды за гэты сезон.

“Маладзечна-2013” атрымала за гульню тры ачкі і перасунулася з адзінаццатага на дзясяты радок турнірнай табліцы.

Аднак галоўны трэнер клуба “Маладзечна-2013” Дзяніс Мятліцкі чакаў больш высокіх вынікаў:

− Перамагаць заўсёды прыемна. Але я спадзяваўся, што ў выніку мы заб’ём тры-пяць галоў. Калі ж каманда будзе гуляць з такой жа аддачай, то ёсць шанец закончыць сезон у раёне пятага радка турнірнай табліцы.

Маладзечанская каманда восьмую гульню запар не прайграе, аднак апошні тыдзень футбалісты не могуць трэніравацца. Яны шукаюць новую пляцоўку для трэніровак, прычым у Мінску: большасць гульцоў менавіта са сталіцы.

Як паведаміў галоўны трэнер клуба, нават невядома, ці адбудзецца гульня са Жлобінам 14 верасня. Маладзечанскі стадыён закрываецца на два тыдні на рэканструкцыю. Так што невядома ні месца, ні час гульні 18 тура. За навінамі сачыце на нашым сайце rh.by.

Турнірная табліца. Другая ліга
РадокКамандаМатчыАчкі
1Гомельчыгунтранс1646
2Нёман (Масты)1633
3Зорка-БДУ (Мінск)1633
4Жлобін1626
5Орша1622
6Баранавічы1621
7Кобрын1520
8Лівадзія (Дзяржынск)1618
9Асіповічы1617
10Маладзечна-20131515
11Партызан-МТЗ (Мінск)1614
12АЛФ-2007 (Мінск)1514
13Віцебск-2152

 Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота partizan-minsk.by.

←Роберто Карлос: «Я ушел из «Анжи» потому что Это’О начал вмешиваться в мою и Хиддинка работу»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика