Футбалісты "Смаргоні" забілі тры галы ў вароты клуба СКВІЧ

У 18-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе 7 верасня ФК "Смаргонь" дома гуляў са сталічнай камандай СКВІЧ. Смаргонцы выйгралі ў аўтсайдэра першынства з лікам 3:0.
Усе галы забілі ў другім тайме. На 51-й хвіліне лік адкрыў Вячаслаў Палазнік, на 65-й вызначыўся
Павел Баскакаў, а за шэсць хвілін да канца матчу гол забіў Вячаслаў Замара.
– Першы тайм правялі практычна без момантаў: не ўсё атрымлівалася так, як мы планавалі, – расказаў у інтэрв’ю сайту fc-smorgon.by галоўны трэнер клуба “Смаргонь” Павел Бацюта. – Унеслі карэктывы ў дзеянні каманды, усе праведзеныя замены дадалі агрэсіі ў гульню нашай каманды, зрабілі яе больш жывой і да таго ж аказаліся выніковымі. Галы забілі Баскакаў і Замара, якія выйшлі на замену, а галявую перадачу пры апошнім узяцці варот запісаў у актыў выхаванец смаргонскага футбола 1996 года нараджэння Максім Яблонскі. У канцоўцы павінны былі забіваць яшчэ, але падвяла рэалізацыя момантаў.
Аддзел інфармацыі.
Фота aifudm.net