У лідэрах чэмпіянату па-ранейшаму “Першы Беларускі”
05.09.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/09/1378370894578421.jpg)
У гульнях чэмпіянату раёна па футболе 30 жніўня "Буддэталі" з мінімальным лікам перамаглі “Стралу" – 1:0.
У суботу “Фламетр” разграміў “Любань” (5:0), “Першы Беларускі” выйграў у “Шылавіч” 5:2.
У нядзелю, 1 верасня, “Чурлёны” лёгка разабраліся са “Стралой” 7:0.
– Па-ранейшаму на першым месцы “Першы Беларускі”, – паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – Каманда ідзе без страт: пасля сямі матчаў – 21 ачко. “Фламетр” мае 19 ачкоў пасля васьмі гульняў. На трэцім месцы "Буддэталі": каманда правяла сем матчаў і мае ў актыве 18 ачкоў.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Futbol-vmonitor.ru1