Спартакіяда Камітэта дзяржкантролю прайшла ў “Зубраняці”

Источник материала:  

31 жніўня і 1 верасня ў НДЦ “Зубраня” прайшла спартакіяда работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Удзел у ёй прынялі каманды камітэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей і цэнтральнага апарату.

Выяўлялі лепшых яны ў спаборніцтвах па міні-футболе, плаванні, дартсе, шашках, більярдзе, стральбе, настольным тэнісе, гіравым спорце, лёгкай атлетыцы, перацягванні канату.

У агульнакамандным заліку перамагла каманда Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, на другім і трэцім месцах –  калектывы цэнтральнага апарату КДК і Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці.

Акрамя спартыўных спаборніцтваў адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці.

Аддзел інфармацыі.

Фота worldclass-rostov.ru

←Матчем хоккеистов московского "Динамо" и челябинского "Трактора" стартует 6-й сезон КХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика