Спартакіяда камунальнікаў адбылася на Мядзельшчыне
29.08.2013
—
Новости Спорта

На турыстычнай стаянцы “Лагер” 24 жніўня адбылася спартакіяда Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Удзельнічалі ў ёй пяць каманд.
У праграме спаборніцтваў было узніманне гіры, дартс, спрынт, пераадольванне турыстычнай паласы перашкод, а таксама конкурсы насценных газет і “Візітоўка”.
Самымі спартыўнымі сярод камунальнікаў аказаліся прадстаўнікі філіяла “Прыазер’е”, на другім месцы – працаўнікі ўчастка водаканалізацыйнай гаспадаркі, на трэцім – каманда адміністрацыі.
Аддзел інфармацыі.
Фота worldclass-rostov.ru