БАТЭ разграміў “Смаргонь”

У 1/8 фіналу кубка Беларусі па футболе 25 жніўня футбольны клуб “Смаргонь” гуляў у гасцях з БАТЭ.
Футбалісты з Барысава забілі гол ужо на першай хвіліне, і першы тайм завяршыўся з лікам 4:0. У другім тайме ў вароты смаргонцаў заляцела яшчэ тры галы. Канчатковы лік 7:0 на карысць БАТЭ. Вось як па інфармацыі сайта fc-smorgon.by пракаментавалі гульні галоўныя трэнеры сапернікаў:
Павел Бацюта (“Смаргонь”): “ФК БАТЭ прапанаваў такія хуткасці, якія ў першай лізе мы не бачым. Таму наша каманда не справілася. Перамога БАТЭ сёння заслужаная, але сем мячоў, вядома, зашмат”.
Віктар Ганчарэнка (БАТЭ): “У нас наадварот: галоўнае патрабаванне заключаецца ў тым, што мяч павінен перамяшчацца хутка. За кошт каманднай хуткасці мы павінны перагульваць саперніка, што, лічу, нам сёння ўдалося”.
– Чаму Вы не паспрабавалі сёння гульцоў з дубля?
– Учора ў дублюючага складу была адказная гульня, таму ўсе гульцы былі задзейнічаныя. Тым больш, што ў нас такія абойма і цыкл, якія патрабуюць, каб згулялі ўсе асноўныя гульцы.
Аддзел інфармацыі.
Фота futbol-vmonitor.ru