Каманда "Першы Беларускі" перамагла "Фламетр" і выйшла ў лідары
15.08.2013
—
Новости Спорта
10 жніўня адбыліся гульні сёмага тура чэмпіянату раёна па футболе.
Каманда “Шылавічы” выйграла ў “Стралы” 7:3, "Буддэталі" абыгралі прадстаўнікоў СВК “Чурлёны” 3:0, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.
Цэнтральным матчам туру была сустрэча лідараў чэмпіянату – каманд "Фламетр" і "Першы Беларускі". “Фламетр” саступіў з лікам 1:3. Каманда "Першы Беларускі" стала аднаасобным лідарам чэмпіянату: на яе рахунку 15 ачкоў.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота mgorka.by