"Маладзечна-ДЮСШ-4” скараціла адставанне ад лідара да аднаго ачка
13.08.2013
—
Новости Спорта

У чатырнаццатым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 11 жніўня сустракаліся "Маладзечна-ДЮСШ-4” і “Вілія” з Вілейкі. Маладзечанцы дома перамаглі з лікам 4:0.
А іх сапернік у барацьбе за першае месца “Жодзіна-2007” згуляў унічыю з ФК “Узда” 2:2. Такім чынам, каманда “Маладзечна-ДЮСШ-4” ушчыльную наблізілася да лідэра: адставанне складае адно ачко.
Клуб “Смалявічы” з-за арганізацыйных праблем зняўся з чэмпіянату. Вынікі матчаў з яго ўдзелам ануляваныя, паведамляе сайт федэрацыі футболу Мінскай вобласці. Згодна з календаром якраз са “Смалявічамі” 10 жніўня павінна была гуляць “Забудова-2007”.
Аддзел інфармацыі.
Фота Futbol-vmonitor.ru