Аляксей Мінкін: «У Беларусі дзейнічаюць дзве мовы, таму дазвольце нам самім вызначаць, на якой з іх пісаць прозвішчы»
Дырэктар «Магілева» Аляксей Мінкін адказаў на прапанову актывіста грамадскай арганізацыі «Справаводства па-беларуску!» Ігара Случака больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову:
«Паважаны Ігар Уладзіміравіч! Дзякуй за Вашу прапанову. Але, так як у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць дзве мовы: руская і беларуская, дазвольце нам самім вызначаць на якой мове каментаваць матчы і пісаць прозвішчы гульцоў на спартыўнай форме і гэтак далей па вашай прапанове», — напісана ў афіцыйным адказе клуба.
Аўтарскія арфаграфія і пунктуацыя ў тэксце захаваныя.
— Клуб-банкрот, што яшчэ зусім нядаўна пабіраўся па свеце і клянчыў месца ў экстралізе, тым не меньш, не пазбавіўся пафасу і просіць «дазволіць самім вызначаць». Гледзячы, як ідуць справы ў клуба, зразумела, у што ў іх выліваецца права «самім вызначаць». Ну, тым не менш паглядзім, ці здолее каманда ўзняцца з апошняга месца ў табліцы будучага чэмпіянату, але магчыма і тое, што клуб спыніць існаванне ў сярэдзіне сезона. Але галоўнае, мы тут бачым падцверджанне існуючай ісціны, што чым ніжэй узровень, тым больш хамства і непавагі да роднай мовы і культуры, — пракаментаваў Случак адказ Мінкіна у сваім блогу.
Як у айчынным спорце прасоўваецца беларуская мова
Ігар Малчанаў: «Да ініцыятывы Случака стаўлюся цалкам пазітыўна»