"Смаргонь" сустрэнецца з БАТЭ

Источник материала:  

28 ліпеня на стадыёне "Юнацтва" футбольны клуб “Смаргонь" правёў матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі.

Сустракаўся з клубам "Ліда". Смаргонцы разграмілі саперніка з лікам 5:0. Хет-трыкам вызначыўся Сяргей Крот.

29 ліпеня ў Доме футбола адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Беларусі-2013/14, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі футбола.
"Смаргоні" ў сапернікі дастаўся БАТЭ з Барысава. Матчы гэтай стадыі турніру адбудуцца 24-25 жніўня.

Аддзел інфармацыі.

Фота Futbol-vmonitor.ru1

←Елена Левченко перешла в «Добри Анелы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика