Спартыўныя спаборніцтвы адбыліся ў цэнтры “Зубраня”
25.07.2013
—
Новости Спорта
У атацы — каманда “Зубраня”
У рамках свята “Нарачанскі вянок” 21 ліпеня ў НДЦ “Зубраня” адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па ўзняццю гіры, дартсе. Праводзіліся сеансы адначасовай гульні па шашках і шахматах.Адбылася таварыская сустрэча па футболе паміж камандамі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і НДЦ “Зубраня”. Першы тайм завяршыўся ўнічыю 2:2, аднак у другім мядзяльчане сталі дзейнічаць больш актыўна і выйгралі матч з лікам 6:3.
У валейбольным матчы каманда “Няптун” (Мядзел) перайграла каманду Занарачы. Лік па партыях 3:0, паведаміў дырэктар Мядзельскага ФАЦ Міхаіл Чаркасаў.
Алесь ВЫСОЦКІ.
ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА.