Каманда Астраўца паедзе на фінал абласных спаборніцтваў “Скураны мяч”

Источник материала:  

17 ліпеня адбыліся занальныя абласныя спаборніцтвы “Скураны мяч” сярод юнакоў 1999-2000 г.н.

Удзельнічалі чатыры каманды – з Астраўца, Ашмянаў, Воранава, Смаргоні,

Першае месца заняла каманда Астраўца. Яны атрымала перамогі ва ўсіх трох матчах, паведаміў загадчык фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па месцы жыхарства Астраўца Вадзім Лебядзевіч. На другім месцы – каманда з Воранава, на трэцім – смаргонцы.

Каманда Астраўца як пераможца турніру будзе ўдзельнічаць у фінальных абласных спаборніцтвах “Скураны мяч”. Пройдуць яны ў Шчучыне з 30 ліпеня па 1 жніўня.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота tula-football.ru

←«Шахтер» Караганда — БАТЭ. Кривец и Глеб выйдут в стартовом составе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика