У цэнтры “Надзея” дзеці ўдзельнічалі ў ваенна-спартыўных конкурсах
18.07.2013
—
Новости Спорта

У аўторак, 16 ліпеня, у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” прайшла спартакіяда па тэхнічных і ваенна-прыкладных відах спорту.
Арганізатарамі яе сталі і раённая арганізацыя “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане”.
У спартакіядзе прынялі ўдзел 75 дзяцей. Спаборнічалі яны ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, праходзілі ваенна-спартыўныя конкурсы “Ану, хлопцы” і “Ану, дзяўчаты”, паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў Ілля Малахаў.
Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі прызамі цэнтра “Надзея” і дыпломамі Вілейскай раённай арганізацыя ДТСААФ.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота ligastudentov.ru