“Вілія” атрымала другую перамогу запар
16.07.2013
—
Новости Спорта

У дзясятым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 14 ліпеня вілейская "Вілія" заваявала тры ачкі ў Смалявічах.
Аднайменны клуб віляйчане абыгралі з лікам 2:0. Гэта другая перамога каманды з Вілейкі запар. У турнірнай табліцы каманда паднялася яшчэ вышэй – на адзінаццатае месца.
Аддзел інфармацыі.
Фота Futbol-vmonitor.ru