Каманда прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі перамагла на турыстычным злёце
16.07.2013
—
Новости Спорта

З 12 па 14 ліпеня на беразе Вілейскага вадасховішча прайшоў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі памяці Віталя Кастэнкі пройдзе. Удзельнічалі ў ім сем каманд.
Спаборнічалі яны ў начным арыентаванні, спаборніцтвах па веславанні на каноэ, дартсе, перацягванні канату, пераадольванні турыстычнай паласы. Таксама прайшлі конкурсы турысцкай песні і быту.
Перамагла каманда райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вераніка Гайчук. Другое месца заваявалі турысты з “Зеніт-БелОма”, трэцяе – каманда раённага вузла электрасувязі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота centerturizma.by