Вілейскія турысты збяруцца на беразе вадасховішча
11.07.2013
—
Новости Спорта
Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі памяці Віталя Кастэнкі пройдзе з 12 па 14 ліпеня.
Адбудзецца ён на беразе Вілейскага вадасховішча (Чыжэвіцкая затока).
Прымуць удзел у злёце каманды арганізацый і прадпрыемстваў Вілейскага раёна. На пачатак тыдня заяўкі падалі шэсць каманд.
Турысты будуць спаборнічаць у начным арыентаванні, спаборніцтвах па веславанні на каноэ, дартсе, перацягванні канату, пераадольванні турыстычнай паласы. Адбудуцца конкурсы турысцкай песні і быту.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота centerturizma.by