У валейбольным турніры перамаглі прадстаўнікі райаддзела на надзвычайных сітуацыях

Источник материала:  

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 3 ліпеня прайшоў валейбольны турнір, прысвечаны Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У ім удзельнічалі чатыры каманды. Тры з іх з Мядзельшчыны: райаддзела на надзвычайных сітуацыях, Крывічоў, “Няптун” (Мядзел), а адна – з Вілейкі.

– Турнір праходзіў па кругавой сістэме, – паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Перамагла каманда райаддзела на надзвычайных сітуацыях, на другім месцы – каманда Вілейкі, на трэцім – “Няптун”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота sport.mos.ru


←COPE: Алькантара перейдет в «Баварию»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика