“Маладзечна-ДЮСШ-4” выйграе ў гасцях і прайграе дома

Источник материала:  

Восьмы тур чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе прайшоў  3 ліпеня.

Каманда “Маладзечна-ДЮСШ-4” у гасцях перайграла “Лівадыю-Юні” (Дзяржынскі раён) 3:2. Матч «Забудова-2007» (Чысць) – “Старыя Дарогі” перанеслі.

У рамках дзявятага тура 6 ліпеня “Забудова-2007” прайграла лідару чэмпіянату – “Нёман-Агра” (Стаўбцоўскі раён) з лікам 3:4. Каманда з Чысці апусцілася на апошняе, 14-е месца.  “Маладзечна-ДЮСШ-4” сустракалася з “Жодзіна-2007”. Калі б маладзечанцы перамаглі, то падняліся б на другое месца ў турнірнай табліцы. Аднак яны прайгралі з лікам 1:2 і засталіся трэцімі.

Аддзел інфармацыі.

Фота Наталлі Тур.

←Первый этап Кубка Беларуси по джип-триалу пройдет в Гомеле 13-14 июля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика