“Смаргонь” прайграла таварыскі матч расійскаму клубу
04.07.2013
—
Новости Спорта

29 чэрвеня ў Мінску футбольны клуб “Смаргонь” правёў таварыскі матч з расійскім клубам “Нафтахімік” (Ніжнекамск), паведамляе goals.by.
Гэта каманда гуляе ў першынстве сярод каманд Футбольнай нацыянальнай лігі. Смаргонцы саступілі з лікам 0:3.
Матч 11-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе “Іслач” — “Смагонь”, які павінен быў адбыцца ў гэтыя выхадныя, перанесены на 10 жніўня з-за выступлення “Іслачы” ў Кубку рэгіёнаў УЕФА.
Аддзел інфармацыі.
Фота Наталлі ТУР.