Мядзяльчане асвойвалі карфбол і бочэ
04.07.2013
—
Новости Спорта

Мядзяльчане вучацца гуляць у карфбол
У суботу, 29 чэрвеня, мядзяльчане маглі паспрабаваць свае сілы ў рэдкіх для Беларусі відах спорту: карфбол і бочэ. Знаёмілі з імі ўдзельнікі аўтамотаагітпрабегу Мінск – Мядзел.Карфбол – спартыўная гульня, падобная на баскетбол. Асноўная мэта гульні – закінуць мяч, які мае параметры футбольнага, у кош. Ён размяшчаецца на жэрдцы на вышыні 3,5 метраў. Паспрабавалі свае сілы ў кафболе многія юныя мядзяльчане. Дапамагаў ім асвойваць гульню прадстаўнік Беларускай федэрацыі карфболу.
Бочэ – спартыўная гульня на дакладнасць з даўняй гісторыяй. Створаная ў сваім цяперашнім абліччы ў Італіі. Ёсць шмат варыянтаў гэтай гульні.
Кожнаму боку даецца па чатыры металічныя шары, якія кідаюць па чарзе. Сутнасць гульні заключаецца ў тым, каб кінуць шар так, каб ён размясціўся як мага бліжэй да стартавага.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.