Каманда з Астраўца выйграла турнір у Міхалішках
03.07.2013
—
Новости Спорта
У Міхалішках 29 чэрвеня прайшоў футбольны турнір памяці Мікалая Леўшына, які настаўнічаў у мясцовай школе.
У ім прынялі ўдзел тры каманды: зборныя Міхалішак, Варнян і Астраўца.
Турнір праходзіў па кругавой сістэме, паведаміў загадчык фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па месцы жыхарства Астраўца Вадзім Лебядзевіч.
Каманда Астраўца атрымала дзве перамогі і заняла першае месца. Прадстаўнікі Варнян абыгралі гаспадароў з лікам 3:2 і сталі другімі.
Аддзел інфармацыі.
Фота sunhome.ru