“Буддэталі” перамаглі ў турніры па міні-футболе
18.06.2013
—
Новости Спорта
У нядзелю, 16 чэрвеня, завяршыўся раённы турнір па міні-футболе на прызы РФАЦ “Імпульс”. Пачаўся ён напрыканцы красавіка.
Удзельнічала ў турніры 18 каманд, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. Гульні праходзілі на сінтэтычным пакрыцці ў сярэдняй школе №1.
У фінале каманда “Буддэталі” перамагла футбалістаў “Юніёра” з лікам 4:2.
У матчы за трэцяе месца каманда “Першы Беларускі”-1 адолела “Вілію”. Лік сустрэчы 6:4.
Лепшымі бамбардзірамі турніру сталі Дзмітрый Янэль (“Буддэталі”) і Віталь Сяліцкі (“Юніёр”). Яны забілі па 13 галоў.
Лепшымі гульцамі прызнаны Аляксей Юхнавец і Дзмітрый Янэль (“Буддэталі”), Міхаіл Цырук (“Юніёр”), Максім Чабрыцкі (“Першы Беларускі”-1), варатар Ігар Шабан (“Вілія”).
Аддзел інфармацыі.
Фота oreinform.ru