У Мядзеле медыкі выяўлялі лепшых спартсменаў
12.06.2013
—
Новости Спорта
Спаборніцтвы па дартсе
У райцэнтры 8 чэрвеня адбылася занальная спартакіяда сярод работнікаў аховы здароўя. Праходзіла яна ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.У спартакіядзе прынялі ўдзел пяць каманд: Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, Мінаблсантранса і тры з Мядзельскага раёна: Нарацкай і Крывіцкай участковых бальніц і Мядзельскай ЦРБ.
Медыкі спаборнічалі ў валейболе, настольным тэнісе, дартсе, узніманні гіры, більярдзе, конкурсе “штрафны кідок”, паведаміў галоўны спецыяліст аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі.
Па выніках усіх відаў перамогу атрымалі прадстаўнікі Нарацкай участковай бальніцы, на другім месцы — каманда Вілейскай ЦРБ, на трэцім — “Мінаблсантранса”.
Алесь ВЫСОЦКІ.
ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА.