"Вілія" набрала першае ачко ў трох гульнях
05.06.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/06/1370438655803734.jpg)
На гарадскім стадыёне 2 чэрвеня адбылася гульня трэцяга туру чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе. “Вілія” сустракалася з камандай “Зорка РФАЦ-Вікторыя” з Пухавічаў.
Завяршылася гульня з лікам 1:1. Госці забілі гол у сярэдзіне першага тайма, віляйчане зраўнялі лік на 80-й хвіліне. Такім чынам, “Вілія” зарабіла першае ачко ў трох гульнях.
Наступную сустрэчу віляйчане правядуць 9 чэрвеня у гасцях з камандай “Забудова-2007” (Чысць), паведаміў гуляючы трэнер “Віліі” Алег Гулевіч.
Аддзел інфармацыі.
Фота newsgomel.by