Каманда “Буддэталі” заваявала Кубак Вілейскага раёна па футболе
05.06.2013
—
Новости Спорта
30 мая завяршыліся гульні на Кубак Вілейскага раёна па футболе. У іх удзельнічалі сем каманд, якія гулялі па кругавой сістэме.
Уладальнікі першага і другога месцаў сустрэліся ў фінале. У ім каманда “Буддэталі” выйграла ў прадстаўнікоў СВК “Чурлёны” з лікам 3:1.
Трэцяе месца аспрэчылі каманды “Фламетр” і “Клуб аматараў футболу”. У асноўны час матчу футбалісты мацнейшых не выявілі: нічыя 0:0. А ў серыі пасляматчавых пенальці шчасце было на баку “Фламетра” – 3:2.
– Каманда “Буддэталі” пачала турнір слабавата, у дзвюх гульнях набрала толькі адно ачко. І ўжо здавалася, што яна не зможа трапіць у фінал, – расказвае старшыня федэрацыі футбола Вілейскага раёна Ігар Шабан. – Аднак потым “Буддэталі” выйгралі чатыры гульні. І вось перамаглі ў фінале.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Наталлі ТУР.