На Мядзельшчыне футбольныя мячы атрымалі 93 першакласнікі
03.06.2013
—
Новости Спорта

30 мая ў раёне прайшлі ўрачыстыя лінейкі з нагоды апошняга званка. На іх першакласнікаў са школ, размешчаных у вёсках і гарадскіх пасёлках, чакалі падарункі — футбольныя мячы ад Беларускай федэрацыі футболу і ААТ “Белаграпрамбанк”.
Уручылі іх у рамках акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч!”, якая праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Усяго на Мядзельшчыне мячы атрымалі 93 школьнікі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота ru.freepik.com