Вілейскія плыўцы сталі прызёрамі “Залатой рыбкі”

Источник материала:  

25 мая сярэдняя школа №14 Маладзечна сустракала ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па плаванні "Фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені”.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды-пераможцы занальных абласных спаборніцтваў з Вілейскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Клецкага і Салігорскага раёнаў, паведаміла метадыст Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Людміла Арлоўская.
Кожную каманду прадстаўлялі дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі ў дзвюх узроставых катэгорыях.  Яны пераадольвалі дыстанцыю ў 25 метраў. Была і сямейная эстафета 3 па 25 м вольным стылем. Вілейскі раён прадстаўляла сям'я Балвака – тата Мікалай, мама Вольга і сын Юрый.
У камандным заліку каманда Вілейскага раёна заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад каманды з Барысаўскага і Салігорскага раёнаў, і была ўзнагароджана кубкам і дыпломамі трэцяй ступені.

– Па выніках індывідуальных заплываў юныя плыўцы з Вілейкі не засталіся без узнагарод, – расказала Людміла Арлоўская. – Данііл Лемцюгоў узнагароджаны кубкам і дыпломам першай ступені, Максім Шашок – кубкам і дыпломам другой ступені, Яўген Радзевіч – кубкам і дыпломам трэцяй ступені. Сям'я Балвака ўзнагароджана заахвочвальным прызам як самая маладая сям'я-удзельніца.

Аддзел інфармацыі.
Фота  fidelity.kz

←Матчи Лиги Европы «Минск» будет играть в Жодино

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика