Першага чэрвеня ў Мядзеле дзеці бясплатна будуць займацца ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры
28.05.2013
—
Новости Спорта

У суботу, 1 чэрвеня, у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Мядзел” пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Прымеркаваны ён да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
У гэты дзень паслугі цэнтра для дзяцей будуць бясплатныя, паведаміў дырэктар ФАЦ “Мядзел” Міхаіл Чаркасаў. Дзеці змогуць наведаць гульнявую і трэнажорную залы, міні-басейн. Для іх правядуць майстар-класы па аэробіцы, сілавому трэнінгу, навучанні плаванню, іншыя мерапрыемствы.
Аддзел інфармацый.
Фота 900igr.net