Маладзечанцы абыгралі віляйчан у чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе
21.05.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/05/1369136888019368.jpg)
18 мая на гарадскім стадыёне ў Вілейцы прайшла гульня першага тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе.
Сустракаліся каманды “Вілія” (Вілейка) і “Маладзечна-ДЮСШ-4”. Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць маладзечанцаў.
Першы гол маладзечанцы забілі са штрафнога бліжэй да заканчэння першага тайма, другі – на апошняй хвіліне матчу.
– Госці мелі гульнявую і тэрытарыяльную перавагі, – расказаў старшыня федэрацыі футбола Вілейскага раёна Ігар Шабан. – З-за таго, што субота была працоўная, віляйчане гулялі ў аслабленым складзе. Напрыклад, асноўны варатар з’явіўся на полі толькі ў другім тайме, а ў першым вароты абараняў палявы гулец.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота newsgomel.by