У спаборніцтвах па дартсе і плаванні перамаглі вілейскія камунальнікі
06.05.2013
—
Новости Спорта

4 мая ў адбыліся спаборніцтвы па дартсе і плаванні ў рамках круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў раёна. Праходзілі яны ў цэнтры фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн”.
У спаборніцтвах па дартсе прынялі ўдзел прадстаўнікі толькі трох працоўных калектываў, а па плаванні – двух.
І ў дартсе, і ў плаванні перамаглі працаўнікі Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда.
Аддзел інфармацыі.
Фота sport-around-you.ru