Маладзечанец Дзмітры Асанаў стаў чэмпіёнам Беларусі
02.05.2013
—
Новости Спорта
Фота tlt1.ru.
З 23 па 27 красавіка горад прымаў усебеларускія спаборніцтвы па боксе. За перамогу змагаліся і хлопцы, і дзяўчаты.Усяго турнір сабраў больш за 100 спартсменаў з усёй Беларусі. Не засталіся без прызавых месцаў і маладзечанцы.
Вучань гімназіі №6 Дзмітры Асанаў заняў першае месца ў вагавай катэгорыі да 52 кілаграмаў і стаў чэмпіёнам Беларусі.
Летась наш зямляк на еўрапейскіх спаборніцтвах стаў чэмпіёнам Еўропы.
Яшчэ адно прызавое месца – у Канстанціна Міхайлава. Ён заняў трэцюю пазіцыю ў вагавай катэгорыі да 81 кг.
Аддзел інфармацыі.