Чэмпіянат паставілі на колы

Источник материала:  

Дырэкцыя чэмпіянату свету па хакеі атрымала першыя аўтамабілі ад прадпрыемства "ФелОкт-сервис", імпарцёра кампаніі "Шкода" ў Беларусі

Пакуль хакеісты Андрэя Скабелкі актыўна рыхтуюцца да чарговага планетарнага першынства, якое сёлета пройдзе ў Стакгольме і Хельсінкі, беларускія арганізатары будучага турніру таксама ў працы. На днях, між іншым, атрымалі першыя ключы ад аўтамабіляў, якімі на час чэмпіянату свету ў Мінску скарыстаюцца прадстаўнікі міжнароднай хакейнай федэрацыі, арганізатары, ганаровыя госці і кіраўнікі зборных.

Чэмпіянат паставілі на колы— З 1993 года "Шкода" з'яўляецца спонсарам чэмпіянатаў свету па хакеі, — адзначыў у прамове Георгій Каленчыц, генеральны дырэктар "ФелОкт-сервис". — Гэтае ўзаемадзеянне аўтакампаніі праяўляецца ў супрацоўніцтве мясцовых імпарцёраў з дырэкцыяй па правядзенні чэмпіянату свету. Наша задача — закупіць аўтамабілі, растаможыць, усталяваць нумары, застрахаваць і перадаць іх у арэнду.

"Шкода", дарэчы, апошнім часам актыўна ўдзельнічае ў спонсарскіх праектах, звязаных са спортам. І гэта не толькі тычыцца хакея, сочынскай Алімпіяды, але і іншых спаборніцтваў. Як адзначыў у асабістай размове Янэк Раўн, рэгіянальны сэрвісны менеджар "Шкоды", чэшскі аўтагігант аказвае дапамогу спаборніцтвам па веласпорце, а таксама футбольнаму клубу "Млада Балеслаў", які базіруецца ў аднайменным горадзе, кроўна звязаным з вытворчасцю славутых аўтамабіляў.

— Згодна з дамовай, заключанай Міжнароднай федэрацыяй хакея з аўтакампаніяй "Шкода", яна прадаставіць арганізатарам 45 аўтамабіляў, — адказвае на пытанні журналістаў Аляксандр Шэвель, намеснік генеральнага дырэктара дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі. — Усе машыны паставяць да нас у часовае выкарыстанне.

— Аляксандр Аляксандравіч, а ці супрацоўнічаеце вы з Мінскім аўтамабільным заводам у падрыхтоўцы да чэмпіянату свету?

— Безумоўна, хочацца, каб Беларусь таксама была прадстаўлена належным чынам. Зараз мы працуем з МАЗам, які да першынства свету павінен выпусціць аўтобусы павышанай камфортнасці.

Тарас ШЧЫРЫ.

Фота аўтара.

←Sport MediaSet: «Анчелотти летом возглавит «Реал»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика