Будзе нямецкі фінал?

Источник материала:  

Першыя паўфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў прынеслі вынікі, якія адразу можна запісваць у шэраг сенсацый. Дуэт нямецкіх клубаў з агульным лікам 8:1 перамог іспанскіх грандаў!

Будзе нямецкі фінал?А ўсё пачалося яшчэ ў аўторак. Вечарам. Мюнхенская "Баварыя" мэтанакіравана, з веданнем справы клала на лапаткі... "Барселону", наймацнейшую каманду дзесяцігоддзя! Гэта быў не проста матч, а дэманстрацыя моцы, перавагі, і, здаецца, сведчанне таго, што на футбольны трон узыходзіць новая каманда. Магчыма, казаць пра гэта яшчэ зарана, але перадумовы не проста сведчаць — яны крычаць пра гэта! Каталонцы сёлета відавочна не тыя, якіх бачылі летась, пазалетась, якія шалёным валоданнем мяча прымушалі саперніка знервавана бегаць за імі ў чаканні памылкі. "Баварыя" "Барсе" прапанавала дзёрзкія калючыя атакі. У выніку — 4:0 у Мюнхене. І нешта падказвае, што гэтым разам непаўторны Месі і кампанія абыдуцца без фіналу.

Зрэшты, усё ідзе да таго, што і футбалісты мадрыдскага "Рэала" за галоўным матчам турніру будуць сачыць па тэлескрыні. У Дортмундзе хлопцаў Жазэ Маўрыньё чакаў сапраўдны шок. Мясцовая "Барусія" ўшчэнт разнесла каралеўскі клуб. Саліраваў у дортмундскай атацы паляк Роберт Левандоўскі. 24-гадовы ўраджэнец Варшавы стрэліў покерам, чатыры разы паразіў вароты мадрыдцаў. На галявую феерыю госці адказалі толькі адным трапным ударам. "Я шчаслівы, што забіў чатыры мячы "Рэалу" — адзначыў задаволены пан Роберт. — Але галоўнае зараз — выйсці ў фінал". Ці будзе ў Еўропы нямецкі фінал, даведаемся ўжо праз тыдзень. Пачакаем.

Тарас ШЧЫРЫ

←Состоялись первые полуфинальные матч футбольной Лиги Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика