У Вілейцы спаборнічалі плыўцы з Міншчыны
24.04.2013
—
Новости Спорта
У суботу, 20 красавіка, у цэнтры фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” прайшоў 9 этап адкрытага першынства Мінскай вобласці "Кубак надзей".
У ім удзельнічалі 12 каманд з Вілейкі, Маладзечна, Барысава, Слуцка, Мінска, Полацка, Салігорска паведаміў дырэктар СДЮШАР Вілейскага райвыканкамаСяргей Гатаулін.
Сярод прадстаўнікоў нашага рэгіёна лепшыя вынікі паказалі КсеніяЧайка з Маладзечна, якая была першай на дыстанцыі 100 метраў брасам паміж дзяўчат сёмага класа і старэй. Сярод дзяўчат шостага класа на гэтай жа дыстанцыі другое месца заняла Лізавета Шчарбакова з Вілейкі.
Аддзел інфармацый.
Фота swimcenter.ru