Вілейскія баскетбалісткі сталі трэцімі ў вобласці

18 – 20 красавіка ў Барысаве праходзілі паўфінальныя і фінальныя спаборніцтвы па баскетболе сярод дзяўчат у рамках спартакіяды вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці. У паўфінал выйшлі восем каманд.
– У першы дзень спаборніцтваў каманда Вілейскага раёна гуляла з вельмі моцным сапернікам – камандай Барысаўскага раёна і саступіла гаспадарам, – паведаміла метадыст раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Людміла Арлоўская. – У другі дзень дзяўчаты змагаліся з камандамі Мінскага і Старадарожскага раёнаў. Перамога над сапернікамі прынесла пуцёўку ў фінал. У фінале нашы баскетбалісткі гулялі з камандамі з Салігорскага і Дзяржынскага раёнаў. У гульні з Салігорскім раёнам крыху не хапіла дакладнасці кідкоў. Перад гульнёй з Дзяржынскім раёнам дзяўчаты сабраліся і атрымалі ўпэўненую перамогу, што прынесла Вілейскаму раёну трэцяе месца.
У склад каманды Вілейскага раёна ўвайшлі Алеся Духоўнік (капітан), Кацярына Седзяка, Кацярына Радзевіч – вучні сярэдняй школы №3 Вiлейкі, Дыяна Кукушкіна, Ксенія Броўка (СШ №1 Вiлейкі), Валянціна Усціновіч, Галіна Васінкевич, Анастасія Вараўко з Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця.
Аддзел інфармацыі.
Фота weburg.net