Мікіта Біслюк стаў лепшым шахматыстам
18.04.2013
—
Новости Спорта

13 красавіка ў РФАЦ “Імпульс” праходзіў турнір сярод школьнікаў і моладзі па шахматах. У ім прынялі ўдзел 10 чалавек.
Пераможцам турніру стаў вучань СШ №3 Мікіта Біслюк. Ён не прайграў ніводнай сустрэчы. Трое шахматыстаў набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Другое месца па дадатковых паказчыках заняў вучань СШ №3 Павел Чаўлытка, а трэцяе месца ў навучэнца каледжа Міхаіла Малюшкіна.
Аляксандр ВАЙДА, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс".
Фота about-chess.ru