“Фэст экскурсаводаў” пройдзе ў Маладзечне і Астраўцы
07.04.2013
—
Новости Спорта
Экскурсіі ў межах праекта пройдуць у Маладзечне і Астраўцы, але ў іншыя мясцінах таксама могуць паспець арганізаваць іх. У любым кутку Беларусі 20 і 21 красавіка могуць адбыцца бясплатныя пешаходныя экскурсіі.
Для гэтага трэба прапанаваць сваю тэму экскурсіі арганізатарам для любога горада ці мястэчка Беларусі.
Адначасова ў краіне іх пройдуць дзясяткі, паведамляе адзін з арганізатараў Цімох Акудовіч. Арганізатары “Фэсту экскурсаводаў” ладзяць такую акцыю ў пяты раз.
Іх мэта – прыцягнуць увагу да мясцовых цікавых аб’ектаў.
Сваю прапанову экскурсіі можна дасылаць на электронную пошту: fest@icomos.by.
Аддзел інфармацыі.
Фота gallery.timofeyev.ru