Каманда Вілейскага райвыканкама перамагла ў спаборніцтве гіравікоў
01.04.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/04/1364828163807335.jpg)
(злева направа) прадстаўнікі каманд райвыканкама, Вілейскай ЖКГ, аддзела адукацыі.
30 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Імпульс” адбыліся спаборніцтвы па гіравым спорце ў рамках круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў раёна.Спаборніцтвы праводзіліся па класічным двухбор'і ў двух вагавых катэгорыях – да 100 кг і звыш 100 кг. Удзельнікі падымалі гіру вагай 24 кілаграмы.
У вагавой катэгорыі да 100 кг лепшым быў Алег Гаўрышчук з каманды райвыканкама, больш за 100 кг – Аляксандр Вайда (камандаВілейскай ЖКГ). У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі райвыканкама. На другім месцы – каманда аддзела адукацыі, на трэцім – Вілейскай ЖКГ.
Аддзел інфармацыі.
Фота забяспечана Аляксандрам ВАЙДАМ.