Ці сустрэнуцца ў фінале "Рэал" з "Барсай"?
16.03.2013
—
Новости Спорта
Лёсаванне 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы прайшло ўчора ў швейцарскім Ньёне. У галоўным клубным турніры Еўропы іспанская "Барселона" згуляе з французскім ПСЖ, мадрыдскі "Рэал" сустрэнецца са стамбульскім "Галатасараем", "Малага" — з дортмундскай "Барусіяй", а турынскі "Ювентус" — з мюнхенскай "Баварыяй". Першыя матчы пройдуць 2 і 3 красавіка, гульні ў адказ — 9 і 10. А ў 1/4 фіналу Лігі Еўропы казанскі "Рубін" згуляе з лонданскім "Чэлсі". У іншых парах сустрэнуцца англійскі "Тотэнхэм" і швейцарскі "Базель", турэцкі "Фенербахчэ" і рымскі "Лацыё", а таксама партугальская "Бенфіка" і англійскі "Ньюкасл". Першыя матчы пройдуць 4 красавіка, у адказ — 11.