Падарунак кадэтам

Источник материала:  

Выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі валейбола Аляксандр Багрынцаў уручыў выхаванцам Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча валейбольныя мячы і сеткі. Ад імя 218 кадэтаў кіраўнік навучальнай установы Сяргей Мяцельскі перадаў словы ўдзячнасці старшыні Мінаблвыканкама, Беларускай федэрацыі валейбола Барысу Батуры.

Як адзначыла прэс-сакратар упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Паплаўская, напярэдадні новага 2013 года губернатар Міншчыны пабываў на кадэцкім балі. Цікавасць Барыса Батуры выклікалі спартыўныя дасягненні і ўзнагароды, большасць з якіх — за перамогі ў валейболе. У прыватнасці, год таму ў лютым каманды юнакоў і дзяўчат занялі першае месца па валейболе ў рамках спартакіяды Слуцкага раёна. Летам зборная перамагла ў спартакіядзе кадэцкіх карпусоў і прэзідэнцкіх кадэцкіх вучылішчаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі, што праходзіла ў Анапе.

Менавіта пры наведванні ўстановы ў губернатара і ўзнікла ідэя падарыць выхаванцам спартыўны інвентар і форму. У выніку 35 мячоў, з якіх 5 прызначаны для прафесійных гульняў на міжнародных спаборніцтвах, перайшлі спартсменам кадэцкага вучылішча. На чарзе — спартыўная экіпіроўка. Яна будзе выраблена па спецыяльных эскізах.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

←Как выйти из велосипедного завала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика